Банк
фінансавая ўстанова / From Wikipedia, the free encyclopedia
Банк (італ. banco — крама мянялы) — фінансавае прадпрыемства, якое займаецца акумуляцыяй часова свабодных грашовых актываў рынку ў выглядзе ўнёскаў, дае іх у часовае карыстаньне ў выглядзе крэдытаў, а таксама пасярэднічае ва ўзаемаразьліках паміж прадпрыемствамі, установамі і фізычнымі асобамі, удзельнічае ў рэгуляваньні грашовага абарачэньня ў краіне, у тым ліку ў эмісіі грошай.
Мае статутны і рэзэрвовы фонды. Паводле формы ўласнасьці бывае: акцыянэрны, дзяржаўны, замежны, зьмешаны (з удзелам дзяржавы), індывідуальны, камунальны (муніцыпальны), міждзяржаўны, партнэрскі, сумесны (з удзелам замежнага капіталу), узаемны (каапэратыўны). Паводле прызначэньня і кшталту дзейнасьці: ашчадны, зьнешнегандлёвы, інвэстыцыйны, іпатэчны, камэрцыйны, цэнтральны. Банкаўскую сыстэму ачольвае цэнтральны банк, які валодае выключным правам выпуску грошай і часта належыць дзяржаве. Паводле зьнешнеэканамічнай дзейнасьці бывае: рэзыдэнт (мае ўлік у межах дзяржавы), нерэзыдэнт (замежны). Банк-эмітэнт выпускае ўласныя каштоўныя паперы[1].