Балёнскі працэс
From Wikipedia, the free encyclopedia
Балёнскі працэ́с — працэс збліжэньня й гарманізацыі сыстэм вышэйшай адукацыі краінаў Эўропы з мэтай стварэньня адзінай Эўрапейскай прасторы вышэйшай адукацыі. Афіцыйнай датай пачатку працэсу прынята лічыць 19 чэрвеня 1999 году, калі была падпісана Балёнская дэкларацыя.
Рашэньне ўдзельнічаць у дабравольным працэсе стварэньня Эўрапейскай прасторы вышэйшай адукацыі было аформлена ў Балёньні прадстаўнікамі 29 краінаў. На сёньняшні дзень працэс уключае ў сябе 47 краін-удзельніц з 49 краін, якія ратыфікавалі Эўрапейскую культурную канвэнцыю Савета Эўропы (1954). Балёнскі працэс адкрыты для далучэньня іншых краін.
Расея далучылася да Балёнскага працэсу ў кастрычніку 2003 году на бэрлінскай сустрэчы міністраў адукацыі эўрапейскіх краінаў. У 2005 годзе ў Бэргене Балёнскую дэклярацыю падпісаў міністар адукацыі Ўкраіны. У 2010 годзе ў Будапэшце было прынята канчатковае рашэньне аб далучэньні Казахстана да Балёнскай дэкларацыі. Казахстан — першая цэнтральнаазіяцкая краіна, прызнаная паўнапраўным чальцом эўрапейскай адукацыйнай прасторы.