Архімэд
грэцкі матэматык, фізык, інжынэр, вынаходнік і астраном / From Wikipedia, the free encyclopedia
Архімэ́д (па-грэцку: Ἀρχιμήδης; каля 287 да н. э., Сыракузы — каля 212 да н. э., Сыракузы) — старажытнагрэцкі матэматык, фізык, мэханік і інжынэр. Заснавальнік статыкі і гідрастатыкі[8] Пра яго мала што вядома, але ён лічыцца адным з самых выбітных навукоўцаў клясычнай антычнасьці. Акрамя важных адкрыцьцяў у галіне матэматыкі й геамэтрыі, Архімэд верагодна ствараў прылады, якія па сваім тэхналягічным узроўні былі далёка наперадзе ад свайго часу.
Архімэд | |
па-старажытнагрэцку: Ἀρχιμήδης ὁ Συρακόσιος | |
Архімэд у задуменьні. Фэцьці (1620 год) | |
Дата нараджэньня | каля 287 да н. э.[1][2][3][…] |
---|---|
Месца нараджэньня | |
Дата сьмерці | 212 да н. э.[1][6][7][…] |
Месца сьмерці | |
Занятак | матэматык, фізык, астраном, вынаходнік, вайсковы інжынэр, філёзаф, інжынэр |
Навуковая сфэра | геамэтрыя, матэматыка, мэханіка, інжынэрная справа і астраномія |
Бацька | Фідыяс[d] |
Старажытнарымскія гісторыкі праяўлялі трывалы інтарэс да асобы Архімэда, напісалі некалькі біяграфіяў, у якіх апісалі ягонае жыцьцё й працы. Усяго некалькі копіяў гэтых трактатаў захаваліся ў Сярэднявеччы, але яны зрабілі істотны ўплыў на навукоўцаў Адраджэньня. Наколькі нам вядома, Архімэд упершыню знайшоў суму бясконцага шэрагу мэтадам, які ўжываецца й па сёньняшні дзень.