Індэкс якасьці паветра
мера забруджваньня / From Wikipedia, the free encyclopedia
І́ндэкс я́касьці паве́тра (па-ангельску: Air quality index, AQI) — паказьнік, які выкарыстоўваецца дзяржаўнымі ўстановамі[1] для інфармаваньня грамадзянаў аб тым, наколькі забруджана паветра ў пэўны момант, і якія далейшыя прагнозы аб яго стане[2][3]. З павелічэньнем паказьніка AQI узрастаюць рызыкі захворваньня грамадзянаў. У розных краінах выкарыстоўваюцца розныя індэксы якасьці паветра згодна зь дзяржаўнымі стандартамі. Некаторыя зь іх: Air Quality Health Index(en) (Канада), Air Pollution Index(en) (Малайзія) і Pollutant Standards Index(en) (Сынгапур).