Імавернасьць
матэматычны тэрмін / From Wikipedia, the free encyclopedia
Імаве́рнасьць (імаверная мера), праўдападо́бнасьць[1], верае́мнасьць[2] — лікавая мера магчымасьці наступленьня пэўнай падзеі.
З практычнага пункту гледжаньня, імавернасьць падзеі — гэта суадносіна колькасьці тых назіраньняў, пры якіх падзея, якая разглядаецца, наступіла, да агульнай колькасьці назіраньняў. Такое трактаваньне дапушчальна ў выпадку дастаткова большай колькасьці назіраньняў ці вопытаў. Напрыклад, калі сярод сустрэтых на вуліцы людзей прыкладна палова — жанчыны, то можна сьцьвярджаць, што імавернасьць таго, што сустрэты на вуліцы чалавек апынецца жанчынай, роўная 1/2. Іншымі словамі, ацэнкай імавернасьці падзеі можа служыць частасьць яго наступленьня ў працяглай сэрыі незалежных паўтарэньняў выпадковага экспэрымэнту.
Панятак імавернасьці шырока выкарыстоўваецца ў такіх галінах дасьледаваньняў, як то матэматыка, статыстыка, фінансы, азартныя гульні, навука, навучаньне штучнага інтэлекту і машынаў, інфарматыка, тэорыя гульняў і філязофія, каб, да прыкладу, рабіць высновы аб меркаванай частасьці падзеяў. Тэорыя імавернасьцяў таксама выкарыстоўваецца для апісаньня складаных сыстэмаў, у аснове якой ляжыць мэханіка і заканамернасьці[3].
Згодна з вызначэньнем П’ера-Сымона Ляпляса, мерай імавернасьці называецца дроб, лічнік якой ёсьць лік усіх удалых выпадкаў, а назоўнік — лік усіх роўнамагчымых выпадкаў.